vitebskbiker.info » Объявления » Покатушки » Улік буслоў 2014. Чэрвень-ліпень

Улік буслоў 2014. Чэрвень-ліпень


Добавил: Павал Гарбуноў, 16.06.2014г. в 22:40

Дата и время встречи: Чэрвень - ліпень
Место встречи: уся Беларусь
Продолжительность (времени): Чэрвень - ліпень
Контактная информация: Наста Кузьмянкова
Детальное описание :
BikeBirdWatching альбо яшчэ адзін фармат роварных вандровак.
Запрашаем прыняць удзел у летнім уліку буслоў.
Што такое ўлік буслоў? Навошта ён патрэбен?
Белы бусел, як і яго бліжэйшы сваяк - чорны бусел, добра вядомыя і любімыя ў нашай краіне птушкі. Яны больш чым іншыя віды дзікіх жывёл звязаны з жыццём і дзейнасцю людзей. Пастаяннае сачэнне (маніторынг) за зменай колькасці буслоў можа шмат распавесці аб стане навакольнага асяроддзя і дазваляе аператыўна рэагаваць на негатыўныя змены экалагічнага становішча.
За апошнія сто год у некаторых заходнееўрапейскіх краінах белыя буслы наогул зніклі. Так, у Даніі ў канцы 19 ст. гнездавалася каля 4 тыс. пар гэтых птушак, у 1994 г. налічвалася ўсяго 6 пар, а ў 2004 г. - толькі 3 пары. Апынуліся на мяжы знікнення буслы ў Швейцарыі і Італіі, але на шчасце ў апошнія гады колькасць птушак у гэтых краінах пачала крыху павялічваца, у тым ліку і дзякуючы прынятым мерам аховы. Менавіта таму з 1934 года дзейнічае адна з найстарэйшых міжнародных праграм маніторынгу біяразнастайнасці - Міжнародныя ўлікі колькасці белага бусла, якія ў апошнія дзесяцігоддзі арганізуюцца з інтэрвалам у 10 гадоў.
BikeBirdWatching альбо што агульнага паміж роварамі і бердвотчынгам?
Мы прапануем вам паўдзельнічаць у нашай акцыі не толькі таму, што бусел - гэта марка ровара.
Ровар - ідэальны транспарт для ўліку птушак, яго выбіраюць многія прафесійныя арнітолагі, бо ён дазваляе абследаваць цяжкадаступныя месцы, не палохае птушак, экалагічны, набліжае чалавека да прыроды.
Ровар - гэта адна з формаў свабоды, і таму асабліва блізкі да той свабоды, якую маюць птушкі.
Бердвотчынг (назіранне за птушкамі) для вас можа апынуцца яшчэ адной формай вывучэння прыроды і падарожжа.
Падрабязнасці тут:
http://bike.org.by/be/node/3534

Карта сайтаEmailГлавная