Хто заснаваў Вiцебск

Калі быў заснаваны Віцебск?

Старажытнае паселішча, зь якога фактычна пачаўся наш горад, разьмяшчалася на Замкавай гары. Гэтая гара (іншыя назвы - Ламіха, Альгердава гара) існавала ў Верхнім Замку, на левым беразе Віцьбы, акурат там, дзе зараз месьціцца гарвыканкам і навакольныя будынкі. Замкавая гара вышынёй 15 метраў з пляцоўкай наверсе плошчай у адзін гектар амаль уся была зрытая ў канцы XIX стагодзьдзя пры пабудове мужчынскай гімназіі і акруговага суда ( зараз музэй мастацтва на плошчы Свабоды ). На сёняшні дзень тэрыторыю, займаную калісьці Альгердавай гарой, можна акрэсьліць так: з поўначы - Віцьба, з захаду - сквер Машэрава, з усходу - вул. Замкавая, з поўначы - мастацкі музэй. Умоўныя рэшкі гары можна яшчэ пабачыць у двары тэатра "Лялька".

У 1928 годзе знакаміты беларускі археолаг А.Ляўданскі на рэштках Замкавай гары правёў раскопкі. Знаходкі пацьвердзілі, што іут існавала самае старажытнае паселішча ў межах Віцебска, якое адносіцца да Днепра-Дзьвінскай археалагічнай культуры. Па этнічнай прыналежнасьці гэтая культура зьяўляецца ўсходне-балцкай і ўзьнікла на працягу VIII-VII стагодзьдзяў да нашай эры. Асноўным тыпам паселішчаў таго часу былі ўмацаваныя гарадзішчы на ўзгорках і на мысах у сутоках рэк. Такое разьмяшчэньне гарадзішчаў у басэйне Дзьвіны давала магчымасьць засяляўшым іх абшчынам кантраляваць рачныя і валочныя гандлёвыя шляхі і мець з гэтага прыбытак.

Каля Альгердавай гары зафіксавана таксама паселішча крывічоў, але датуецца яно толькі IX - X стагодзьдзямі нашай эры.

Выснова. Як паселішча, Віцебск быў заснаваны нашымі продкамі балтамі ў глыбокай даўніне - каля VIII стагоддзя да нашай эры і мае сапраўдны узрост 2800 гадоў. Такая старажытнасьць нашага горада пацьвярджаецца узростам навакольных гарадзішчаў Днепра-Дзьвінскай культуры Баронікі ( V стагодзьдзе да нашай эры ), Зайцава (VIII-VII стагодзьдзі да нашай эры), Лужасна (VIII-VII стагодзьдзі да нашай эры), Мяклава( VII стагоддзе данашай эры).


Што напісана у летапісе?

«Року 974 зьбіўшы Вольга яцьвінгаў і печынгаў і, пасьля перанравы праз раку Дзьвіна заначавала з войскам, і ўпадабаўшы гару заклала замак драўняны, назвала ад ракі Відзібы Віцебскам, умуравала цэрквіцу ў Вышнім замку Сьвятога Міхала, а ў Ніжнім Зьвеставаньня. Два гады пражыла і ад'ехала да Кіева».

Так пачынаецца віцебскі гарадзкі летапіс, сьпісаны Сьцяпанам Аверкам з хронікі Міхала Панцырнага 1760 года.
Найперш трэба заўважыць, што зьвестак пра заснаваньне горада ў гэтым запісе няма, згадваецца толькі пра заклад замка. У астатнім неадпаведнасьць запісу гістарычным рэаліям таксама відавочная:

1. Кіеўская рэгентша (рэгент - правіцель пры малалетнім манарху) Вольга памерла ў 969, і ў 974 годзе яе ўжо проста не было.

2. Нават калі перапісчык летапісу памыліўся пры пераводзе даты ў летазлічэньне ад Нараджэньня Хрыстова і трэба чытаць не 974 год а 947, як прапанавалі акадэмік Б.Рыбакоў і доктар археалогіі Л.Аляксееў, то высьвятляецца, што Вольга хрысьцілася ў 957 годзе. У 947 годзе яна папросту не была хрысьціянкай і не магла будаваць цэркваў.

3. Найболыш неверагодна паказаны ў гэтым запісе шлях Вольгі, якім яна быццам прыбыла ў месца, дзе ёю быццам быў закладзены замак: вяртаючыся ў Кіеў пасьля перамогі над яцьвінгамі і печынгамі. Тагачасная Ятвягія - гэта зямля на захад ад Гародні, сучасная Беласточчына. Печанегі ў час Вольгі разьмяшчаліся на паўднёвы ўсход ад Кіева. Ні ў адным зь летапісаў усходнеэўрапейскіх дзяржаваў - Ноўгарада, Пскова, Цьверы, Галіча, Валыні, у тым ліку Кіева - не згадваецца пра паходы Вольгі на яцьвягаў і печанегаў і пра заснаваньне нейкага замка, а тым больш Віцебскага. Калі б такое адбывалася ў сапраўднасьці, то абавязкова б было зафіксавана і ў гэтых летапісах.

4. Па шляху ў Кіеў ад яцьвягаў ці печанегаў ніякай патрэбы фарсіраваць Дзьвіну няма.

Гістарычная даведка: Полацкае каралеўства, да якога належыў Віцебск, трапіла ў васальную залежнасьць ад Кіева ў 865 годзе, пасьля паходу Аскольда і Дзіра на полацкіх крывічоў. У 882 годзе Алег заваяваў Смаленск і канчаткова зьвязаў Ноўгарад з Кіевам, уключыўшы пад сваю ўладу ўвесь Крыўскі абшар - полацкіх, смаленскіх пскоўскіх і наўгародскіх крывічоў. Мы бачым крывічоў у складзе шматпляменнага войска, зь якім Алег у 907 годзе пайшоў на Царград. Ў летапісе за гэты год Полацк аднесены да гарадоў дзе «седяху велиции князи, под Олго суще». Але ўжо блізу 945 года Полацк выходзіць з залежнасьці ад Кіева, бо ў дамове Ігара з Візантыяй ён ужо не згадваецца.

5. У адным паходзе ваяваць супраць яцьвягаў і печанегаў немагчыма па нрычыне адлегласьці паміж імі каля 1000 кіламетраў.

6. Натуральна, што кіеўскія валадары імкнуліся ўмацаваць свой кантроль над крывіцкімі Смаленскам і Віцебскам, бо толькі дзякуючы гэтаму Кіеўская і Ноўгарадская землі злучаліся ў адно цэлае. Але незалежна ад таго, каму надпарадкоўваўся Віцебск, Полацку ці Смаленску, кіеўская рэіентша Вольга аніяк не магла і не мела ніякіх правоў будаваць тут замкі, папіраючы правы каралеу полацкіх ці смаленскіх. У адносінах сюзэрэна з васалам такога папросту не магло быць. Дый наўрад ці ў гэтых дзеяннях была патрэба - няўжо мясцовыя каралі (менавіта так зваліся валадары Полацка, Віцебска і Смаленска ў полацкім летапісе і ў эўрапейскіх хроніках) маглі выпусьціць з-пад увагі такія важныя ў стратэгічным сэнсе паселішчы на гандлёвых шляхах як Віцебск і не ўнарадкаваць іх? Вольга магла ўпарадкоўваць толькі сваю вотчыну, як і запісана ў летапісах за 947 годам: «Иде Олга ко Новогороду и устави по мсте и погосты и дани, и оброки, и ловища, и возвратися ко сыну своему в Киев.»

Але Віцебск у склад Ноўгарадскай зямлі ніколі не ўваходзіў!

7. У летапісным запісе пазначана, што цэрквы Дабравешчаньня ( Зьвеставаньня ) і Сьв.Міхала былі змураваныя княгіняй Вольгай. На самой справе яны былі ўмураваныя значна пазьней - у XII стагоддзі. Мураваных хрысьціянскіх храмаў часоў Вольгі (X ст.) ня толькі ў Віцебску, але і на ўсёй Усходняй Эўропе не было.

8. Зьвернем таксама ўвагу на тое, што спачатку ідзе гаворка пра адзін замак на гары, а потым пра два - Верхні і Ніжні. Але Ніжні замак зьявіўся толькі ў XIV стагодзьдзі.

Зразумела, што пры складаньні віцебскага летапісу былі скарыстаныя нейкія беларускія кронікі альбо дакументы, у тэксьце ёсць спасылкі на іх. Большасьць зь іх сёньня яшчэ невядомая, але, дзякуючы гзтым згадкам, можна сцвярджаць - у Віцебску вялося летапісаньне. Сюжэт заснаваньня Віцебскага замка ідэнтычны сюжэтам заснаваньня такіх старых беларускіх гарадоў як Трокі і Вільня: "и найде в пущи гору красну, дубровами н ровнинами обляглую, и сподобалося ему велми, и он там поселися н заложил город, и назове имя ему..."

Гэтыя гарады - Трокі, Вільня і Віцебск - былі ня толькі рэзідэнцыямі манархаў, але і сталіцамі. Сын вялікага князя Літоўскага і Рускага Гедыміна, князь крэўскі Альгерд узяў за жонку віцебскую князёўну Марыю ў 1318 годзе. Бацька Марыі Яраслаў памірае ў 1320 годзе, і Альгерд становіцца віцебскім князем. Пасьля адхіленьня ад вялікакняскага пасаду брата Яўнута Альгерд урэшце дамогся тытула вялікага князя ў 1345 годзе. Утварыўся дыумвірат вялікіх князёў Альгерда і Кейстута. Беларусь тых часоў склалі дзьве адміністрацыйна-тэрытарыяльныя часткі: княства Літоўскае і Рускае (Віцебск, Полацк, Магілёў, Бранск, Гомель) на чале з Альгердам; княства Троцкае (Жамойць, Гарадзеншчьша, Вільня і Берасцейшчьша) - на чале з Кейстутам. У князёў Масковіі тытул "рускі" яшчэ не выкарыстоўваўся, бо былі яны занадта слабыя, на лідэрства ва Усходняй Эўропе і спадчыну Кіеўскай імперыі не прэтэндавалі. 3 1345 году да пераезду вялікага князя Альгерда ў Вільню ў 1355 годзе Віцебск быў сталіцай Беларусі, ці як тады называлі - Вялікага княства Літоўскага і Рускага. Але да свайго скону Альгерд заставаўся віцебскім князем і выказьнікам інтарэсаў усходняй, хрысьціянскай часткі дзяржавы. Адсюль ён тры разы хадзіў з войскам на Маскву. Ягоныя жонкі, Марыя Віцебская і Ульляна Цьвярская, былі вельмі набожнымі хрысьціянкамі. Дакладна вядома, што пабудову царквы Сьв. Духа ў Віцебску фундавала княгіня Ульляна. Таксама дакладна вядома, што Альгерд паставіў віцебскія Верхні і Ніжні замкі ў муры і адбудаваў заняпалыя цэрквы Дабравешчаньня ў Ніжнім замку і Сьв. Міхала ў Верхнім. Значыць у старой віцебскай кроніцы за 1374 годам быў запіс, фрагмент якога зараз паспрабуем аднавіць: "вьмуровал великий князь Олгрд (варыянты старабеларускай транскрыпцыі Олигирд, Олигрд, Волигорд) Вышни Замак у Вицебску и постави Нижни Замак у муры, и поправи цэрквы занепалыя в Вышним Замку Сьв. Михала а у Нижним Звеставаня". Пазьнейшым перапісчыкам гэты запіс быў надчышчаны і перастаўлены на 974 год, а імя Альгерд заменена на імя Вольга.

Чаму адбылася фальсіфікацыя летапісу ?

Перапісчык пераблытаў імёны Альгерд і Вольга па прычыне іх падабенства ў старабеларускім летапісным напісаньні. Гэтакая версія была выказаная Міколам Ермаловічам.

На наш пагляд, пераблытаць імёны было немагчыма, таму што ў Віцебску памяць пра Альгерда захоўвалася вельмі моцна, пра што сьведчыць існаваньне тапонімаў Альгердава гара, Альгердаў шлях.

Перастаноўка і зачыстка летапісу была зроблена сьвядома і мэтанакіравана! Доказаў намі прадастаўлена дастаткова. Алематываў для гэтакай інверсіі магло быць некалькі:

1. Згодна з ужо ўсталяванай на тыя часы летапіснай беларускай традыцыяй заснаваньне стольнага горада звычайна прыпісвалася вялікаму князю. Прыпісаць заснаваньне горада Альгерду было немагчыма, бо Віцебск як паселішча ўжо існаваў. Таму абзац аб пабудове Альгердам замкаў і аднаўленьні заняпалых цэркваў быў адпаведным чынам зьменены і перасунуты на пачатак летапісу, па храналогіі бліжэй да гадоў жьшьця Вольгі. Заснаваньне горада першахрысьціянкай Русі падкрасляла статус Віцебска як сталіцы Вялікага княства Літоўскага і Рускага ў часы Альгерда і Сьвідрыгайлы. Да таго ж такая акалічнасьць падкрасьляла пераемнасьць Вялікага княства Літоўскага ад Кіеўскай імперыі Рурыкавічаў.

Але чаму фальсіфікатар так груба абышоўся з гістарычнай фактурай і панаварочваў поўны кораб хлусьні ў запісе пра Вольгу? Чаму выкінуў зь летапісу практычнаўсезапісыпра Альгерда?

2. Імя Альгерд перарабілі на Вольгу і надчысьцілі летапіс у часы дамінацыі на Беларусі расійскіх землесабіральніцкіх настрояў, бо няёмка нават у летапісах было згадваць імя беларускага манарха, які сабраў усходнеславянскія (крывіцкія) землі і пашырыў межы сваёй дзяржавы да Вязьмы і Мажайска, тры разы пасьпяхова хадзіў з войскам на Маскву. Гэтыя вайсковыя экспедыцыі у адпаведнасьці з абавязкамі перад Цьвер'ю наладжваліся зь Віцебска ў 1368, 1370, 1372 гадах. Такія прыклады замоўчваньня гістарычнай фактуры ў беларускім летапісаньні ёсьць (Магілеўскі летапіс).

Згадка пра яцьвягаў утворана з запісу аб паходзе Альгерда ў 1347 годзе на Прусію - адчуваеце падабенства з датай 974 ?! А пра печанегаў - з запісу аб бліскучай перамозе таго ж Альгерда пад Сінімі Водамі ў 1362 годзе над аб'яднаным татарскім войскам, пасьля чаго былі вызваленыя з-пад улады Арды і далучаныя да Вялікага княства Літоўскага і Рускага Кіеўскае, Чарнігаўскае і Ноўгарад-Северскае княствы. Фальсіфікатар нават зьмяшаў гэтыя дзьве розныя падзеі ў адну. Да таго ж тэкст летапісу перакладзены на сучасную мову няправільна - дзеяслоў "збіўшы" трэба разумець не як нерамогу а як факт продажу палону, "прадаўшы" альбо як згрупаваньне вялікай колькасьці (сабраўшы) пераможаных яцьвягаў і пераход іх да месца пабудовы віцебскіх мураваных замкаў. Будаўніцтва каменных Верхняга і Ніжняга замкаў у Віцебску было скончана ў 1351 годзе, таму палонныя татары з-пад Сініх Водаў у гэтай будоўлі ня ўдзельнічалі. Гэта яшчэ раз паказвае, што ў віцебскім летапісе шырока асьвятлялася дзейнасьць Альгерда (там быў запіс пра перамогу над татарамі ў 1362 годзе), але гэтыя запісы былі няшчадна выкінутыя фальсіфікатарам.

Вось тады становіцца зразумелым, чаму "збыўшы ятвягаў" Алы ерду давялося перапраўляцца праз Дзьвіну - ён вяртаўся ў сваю сталіцу, у свой улюбёны Віцебск.

Народная памяць не захавала ў выглядзе показак ці прьмавак цяжар разбудовы віцебскіх мураваных замкаў, як напрыклад віленскіх - "Каб табе ўсё жыцьцьё камяні на Вільню цягаць!"

Маючы пасьля вайсковых перамогаў дастатковыя фінансавыя і людскія рэсурсы ў выглядзе палонных, Альгерд аднавіў заняпалыя цэрквы і пабудаваў мураваныя віцебскія замкі - Ніжні і Верхні.

Выснова. Кіеўская рэгентша Вольга ніякага дачыненьня да заснаваньня горада Віцебска ня мае.

 

Заувагi :

1. Адкуль паходзіць найменне "літва" ?

Літва - гэта частка заходнеславянкага племя люцічаў, якія разам з велетамі і абадрытамі засялялі з I стагодзьдзя нашай эры паўночную частку Ютландскай паўвыспы і адзьдзяляліся ад германскіх плямёнаў саксаў і ютаў так званым Саксонскім валам. Натуральна, гэта былі марскія народы і адважныя варагі. Пасьля доўгага змаганьня супраць хрысьціянізацыі, якая йшла ад Сьвяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі, частка люцічаў у X стагодзьдзі рушыла на іншыя землі. Перасяленьне люцічаў на вярхоўе Нёмана знайшло адлюстраваньне ў скандынаўскіх сагах, нямецкіх народных паданьнях, але найболып дакладна зафіксавана ў беларускіх летапісах. Гэта сюжэт пра выезд князя Палемона разам з пяцьцюстамі шляхецкімі сем'ямі з Рыму і пасяленьне іх у цэнтральна-заходняй частцы Беларусі. Па меркаваньні даследчыкаў П.Шафарыка, П.Урбана назовы люцічы і літва паходзяць ад уласнага імя родапачынальніка Люта. У шэрагу славянскіх моваў гэтае імя вымаўлялася і пісалася яшчэ і як Літ. Лютвою называлася літва ў дакументальных крыніцах і беларускіх народных гаворках. Паселішчы і рэкі з найменьнямі Лютава, Літава, Літва сустракаюцца на тэрыторыі Балгарыі, Славаччыны, Польшчы, Паўночнай Нямеччыны, але найболын - на тэрыторыі Беларусі. Месца, дзе жыло раней племя літва, дакладна вызначыў гісторык Мікола Ермаловіч. Ён першы зьвярнуў увагу на групу населеных пунктаў з назовамі Літва ў цэнтральна-заходняй частцы Беларусі, на прасторы паміж Новагародкам, Менскам, Слонімам, Крэвам, і на гэтай падставе акрэсьліў тут тэрытарыльнае ядро Старажытнай Літвы, што пацьвердзілася геаграфічнымі згадкамі летапісаў.

Ад гэтага ядра, з далучэньнем новых тэрыторый, назоў Літва пашыраўся і ахопліваў усё большую прастору. Узьнiкла новая палітычная адзінка - зямля Літоўская, а потым - Вялікае княства Літоўскае з сталіцаю у Новагародку.

Літвою называлі наш край (а нас саміх ліцьвінамі) усе нашыя суседзі аж да пачатку XX стагодзьдзя. Гэтыя найменьні саступілі сваё месца толькі пасьля прымусовага далучэньня нашых земляў да Расійскай імперыі напрыканцы XVIII стагоддзя, шмат у чым пад узьдзеяньнем каланіяльнай палітыкі акупацыйнага рэжыму. Таму ў гістарычным плане назоў "Літва" тоесны найменьню Беларусь, бо спрадвеку азначаў беларускую дзяржаву і наш народ, гэтаксама як ліцьвін - беларус.

Яшчэ дагэтуль называюць нашу Бацькаўшчыну Літвою, а нас ліцьвінамі жыхары суседніх з намі раёнаў Заходняй Украіны і Усходняй Польшчы. Дый самі беларусы, асабліва на цэнтральна-заходнім абшары (каля Наваградка, Івацэвічаў, Століна ды ў іншых мясьцінах), цяпер нярэдка называюць сябе ліцьвінамі.

Каб назьбегнуць блытаніны ва ўжываньні назову Літва, варта наўночна-заходнюю суседку Беларусі акрэсьліваць яе саманазовам Летува, яе жыхароў называць летувісамі, а яе мову - летувіскаю.

2. Чаму Жамойць началі называць Літвой ?

Жамойць (лацінская форма - Самагіція, польская - Жмудзь ) - гэта гістарычны абшар па ніжнім цячэнні Нёмана і ўзьбярэжжы Балтыйскага мора, заселены плямёнамі балтаў. У 1422 годзе, надчас княжаньня Вітаўта, ён быў канчаткова далучаны да Вялікага княства Літоўскага і стаў яго неад'емнай часткай. 3 часам нашыя продкі пачалі называць жамойтамі ня толькі насельнікаў уласна Жамойці, але і роднасныя ім плямёны.

Умовы для замацаваньня за Жамойцяй назову "Літва" склаліся ў XIX стагоддзі. Дзеячы жамойцкага нацыянальнага адраджэньня для забеспячэньня свайму руху гістарычнай асновы выкарысталі ў якасьці этнічнага найменьне старадаўняй беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага, а не свой спрадвечны назоў Жамойць (які, дарэчы, шырока ўжываўся і ў XIX стагодзьдзі, але не асацыяваўся з уяўленьнем пра разьвітую старажытную дзяржаўнасьць).

Жамойтьі прысвоілі ня толькі найменьне Літва, але і заявілі пра свае выключныя правы на гістарычную і культурную спадчыну нашае старадаўняе дзяржавы і, у прыватнасьці, на яе сімволіку. Пра свой старажытны жамойцкі герб "Мядзьведзь" яны быццам забыліся. А паколькі ў жамойцкай мове не існавала слова для абазначэньня галоўнага дзяржаўнага сімвала Вялікага княства, жамойцкія адраджэнцы прыдумалі яго. Зрабіў гэта ў 1845 годзе гісторык Сімонас Даўкантас, назваўшы нашую "Пагоню" новатворам "Віціс". На жамойцкі лад перакручваліся імёны натых гістарычных дзеячаў : Вітаўт стаў у іх Вітаўтас, Астрожскі - Астрагішкіс, Хадкевіч - Кяткявічус, Радзівіл - Радвіла, Пац - Пацас і г.д.

Тым часам нашыя прадзеды аж да канца XIX стагодзьдзя захоўвалі саманазоў "ліцьвіны". Але, на жаль, беларускае нацыянальнае адраджэньне запазьнілася, пачалося значна пазьней за жамойцкае. Нашы адраджэнцы, пачынаючы з Ф.Багушэвіча, зрабілі вялікую памылку і перасталі карыстацца спрадвечным саманазовам "ліцьвіны" і прынялі найменьне, якое тады было ўжо пашыранае на Смаленшчыне, Віцебшчыне, Магілеўшчыне і выкарыстоўвалася расійскім друкам - "беларусы".

Канчаткова назоў "Літва" ў форме "Летува" афіцыйна быў замацаваны за Жамойцяй 16 лютага 1918 года актам аб незалежнасьці, чым быццам быў пастаўлены знак роўнасьці паміж Вялікім княствам Літоўскім і Летувой. Усё гэта спрычынілася да таго, што ў грамадскай сьвядомасці ўкаранілася думка, нібыта сучасная Рэспубліка Летува - спадкаемца Вялікага княства Літоўскага.

3. Што азначае тытул князь ?

Абадрыты і люцічы займелі сваі дзяржавы ў V-VІ стагоддзях. Яны ўдасканалілі сістэму кіравання падчас набегаў разам з германцамі запазычаньнямі з тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі. Кожны поўнапраўны член племя быў носьбітам народакіравання. Вышэйшым органам улады быў народны сход / сойм / племя, куды мелі доступ усе поўналетнія свабодныя мужчыны, за выняткам тых, хто зьняважыў сябе трусасцю ў пабаявішчах. Сойм склікаўся ад выпадку к выпадку, але не радзей аднаго разу на год. На ім вырашалі найболын важкія справы : пытаньні вайны і міру, суд па асабліва цяжкіх ці заблытаных злачынствах, пасьвячэньне ў воіны / а значыць у поўнапраўныя члены грамады /, вылучэньне правадыроў племя. Паводле Тацыта, апошнія займаліся ўсімі цякучымі справамі, у першую чаргу судовымі. Акрамя таго, яны папярэдне абмяркоўвалі ў сваім коле вынесеныя на сойм пытаньні і прапаноўвалі яго ўдзельнікам загадзя падрыхтаваныя рашэньні. Тацыт называе гэтых правадыроў прынцэпсамі, што азначае начальнік, галоўны. Побач з калектыўнай уладай народнага сходу і рады родаплемявых нобіляў існавала індывідуальная ўлада племявых правадыроў. Антычны аўтары называюць іх па рознаму : адных прынцэпсамі, дуксамі, архонтамі, ігемонамі / г.зн. правадырамі /, іншых жа, як і сваіх правіцеляў гераічнай эпохі - рэксамі альбо басілеўсамі, іначай кажучы царамі. 3 улікам гістарычнай перспектывы ўладу гэтых племявых правадыроу i кiраўнiоў племявых зьвязаў можна умоўна кваліфікаваць як манархічную. Магутнасьць і трываласьць становішча гэтых правадыроў розьнілася, што залежыла ад ступені разьвітасьці племя.

Характэрнае для многіх народаў славянскага паходжання слова князь і агульнагерманскае слова конунг узыходзяць да індаеўранейскага =кені=/Род/, параўнайце лацінскае генс /калена/, беларускае калена. Пакаленьне = генерацыя. У самым першасным значэньні тэрмін квязь, конунг азначала - радавіты, высакародны,
знатны і варты павагі чалавек, але ніяк не валадар і гаспадар. Паводде Тацыта, конунгі і князі валодалі вельмі абмежаванай уладай і кіравалі супляменьнікамі хутчэй пераканьнем і прыкладам, чым загадам. Князь/конунг быў ваенным кіраўніком племя, прадстаўляючы яго ў міжнародных справах, маючы перавагі пры разьмеркаванні ваеннай здабычы, права на рэгулярныя дабравольныя паднашэньні супляменьнікаў, а таксама на частку штрафаў з асуджаных. Аднак ні судзьдзём, ні перахавальнікам, ні творцам племявых звычаяў князь/конунг ня быў і асаблівай распарадчай уладай не валодаў. Нават на вайне, піша Тацыт, "караць, заключаць у кайданы, падвяргаць цялеснай экзекуцыі не дазволена нікому, акрамя жрацоў", якія дзейнічаюць бы па боскім загадзе. Разам з тым конунг-князь і сам выконваў пэўныя сакралыіыя функцыі. У многіх плямёнаў ён і многа стагоддзяў пасьля выконваў важную рюлю ў здзяйсненні публічных гаданьняў і ахвярапрынашэньняў, лічыўся персанальна адказным за няўдачу на вайне, за недарод і мог быць на падставе гэтага ня толькі зрынуты, але і прынесены ў ахвяру дзеля улагоджваньні багоў.

Улада князя была выбарнай. Выбіралі яго на народным сходзе зь ліку найбольш знаных мужоў, яшчэ неабавязкова належных да аднаго роду, часам з дапамогай жэрабя, але часьцей па сьвядомым рашэньні прысутных, якія адразу ж паднімалі свайго абраньніка на шчыт. На народным жа сходзе, з удзелам апазіцыйна настроенай часткі знаці і свабодных, адбывалася зьмяшчэньне стаўшага няўгодным князя.

Крыніцы:
ПСРЛ. Т. 32; 34.
В.Чаропка. Імя ў летапісе.
М.Ермаловіч. Старажытная Беларусь.
Ю.Якнмовпч. Зодчество Белоруссии ХVІ - XVII в.
Н.Улащик. Введенне в белорусско-литовское летописание.
Збор помнікаў гісторыі і архітэктуры. Віцебская вобласьць. 1985.
Литаврин Г.Г Русско-Византайские связи в середине X века. Вопросы истории, №6. Москва. 1986.

Навукова-папулярная выданне "Хто заснаваў Вiцебск"
Паўлаў Міхаил Уладзіміравіч

Давид, 18.09.2016г. в 16:22
Порнографическая фальсификация.
Карта сайтаEmailГлавная