„ЛатРасТранс” павінна заплаціць „Полацктранснафта Дружба” 67 млн эўра
Латгальскі акруговы суд пастанавіў спагнаць 66, 8 млн эўра з расейска-латвійскай кампаніі LatRosTrans (ТАА „ЛатРасТранс”) на карысьць ААТ „Полацктранснафта Дружба” па спрэчцы аб тэхналягічнай нафце. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі на беларускім прадпрыемстве. Суд пастанавіў спагнаць 66 млн 861 тыс. 649 эўра. Гэта сума ўключае кошт тэхналягічнай нафты (66 млн 744 тыс. эўра), а таксама дзяржпошліны ў памеры 66 тыс. эўра й судовыя расходы, адзначылі ў ААТ „Полацктранснафта Дружба”...