...Уладзімір толькі пару дзён таму вярнуўся з велападарожжа — гэта яшчэ адно яго хобі. — Кожны год езджу. Мяне сын адпускае — гэта мой падарунак на дзень народзінаў. Летась 65 год я адзначаў у Фінляндыі. Даехаў ад Хельсінкі да Палярнага круга і ўзняў там бел-чырвона-белы сцяг. Там жа сядзіба Дзеда Мароза, замежных машын шмат. Я агледзеўся, знайшоў палякаў — з імі можна хутчэй дамовіцца, сцяг падобны ж. Прашу: здымайце мяне. Палякі: ноў, палітычная акцыя. Кажу: не бойцеся, — са смехам успамінае фермер.
Сёлета ён ездзіў на ровары на семінар у Маскву. Стартаваў ад Оршы. 850 км адолеў за шэсць з паловай дзён...
Беларускамоўны фермер з Мацкоў, які пабудаваў шыкоўны маёнтак, дзеліцца сваёй філасофіяй жыцця