Таленавітай групе вулічных мастакоў з Віцебска HoodGraff на радзіме проста не далі жыцця. Тады яны пераехалі ў Расію і сталі вядомымі сваімі партрэтамі Цоя, Дурава і Бадрова. Цяпер яны бяруць 3000 даляраў за адно графіці і маюць замовы не толькі ў Расіі, але і ў Ізраілі і на Балі.