У Віцебскай вобласці ўведзена забарона выхаду на лёд
У мэтах прадухілення няшчасных выпадкаў на вадаёмах Віцебскім аблвыканкамам падпісана распараджэнне аб забароне выхаду на лёд.
«На падставе распараджэння забаронены выхад на лёд падчас ледаставу, пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 см, а таксама ў перыяд інтэнсіўнага таяння і разбурэння лёду», — гаворыцца ў распараджэнні.
Першымі ахвярамі сталі на гэтым тыдні двое рыбакоў, якія загінулі на азёрах у Віцебскім і Шумілінскім раёнах.