Путеводитель
Падарожжы з Жыгамонтам. Городокский район. Местечко
У вёсцы Мясцечка, якая знаходзіцца сёння ў Гарадоцкім раёне, калісьці быў магутны замак, па моцы другі пасля Полацкага. Замак быў збудаваны ў XIV ст. на выспе сярод возера Езярышча. Дагэтуль тут захаваліся рэшткі валоў – а таксама прыгожыя легенды… Ля замка часта ішлі баі, з іх самы вядомы і пераможны для ліцвінаў адбыўся ў Лівонскую вайну, 22 ліпеня 1564 года.
Падарожжы з Жыгамонтам. Верхнедвинский район. Кохановичи
Вёска Каханавічы, што ў Верхнядзвінскім раёне, адпаведна сваёй цудоўнай назве неаднойчы была пасагам мясцовых паненак. У XVII ст. Каханавічы сталі ўласнасцю роду Храпавіцкіх, гаспадаром вёскі быў грамадскі дзеяч, фалькларыст і паэт Ігнат Храпавіцкі. У вялізным парку стаяў прыгожы палац, у вёсцы былі царква і каталіцкая каплічка. Сёння ў Каханавічах ёсць іншыя цікавінкі, якія таксама варта пабачыць.
Падарожжы з Жыгамонтам. Миорский район. Язно
Падарожжы з Жыгамонтам. Толочинский район, Голошево
У вёсцы Галошава Талачынскага раёна захаваўся цагляны палац, пабудаваны шляхцічамі Цюндзявіцкімі. З гэтага шляхецкага роду паходзіць Міхал Цюндзявіцкі — герой 1863 года. У Галошаве жыў дзядзька Міхала — Антон Цюндзявіцкі, які таксама падтрымліваў паўстанцаў.