Зямля беларуская. Вiцебск. На скрыжаваннi часоў

Калі па-над любімаю Дзвіной
Неспяшлівыя воблакі праходзяць,
Ты не спяшай, падумай i пастой:
То не аблокі, а плывуць стагоддзі
Высока, як далёкія вякі,
І нізка, як нядаўнія трывогі,
А ты стаіш на беразе paкi
Ля тысячагадовае дарогі.

У лета 974 вялiкая княгiня Вольга, жонка Iгара сына Рурыка, перамогшы яцьвягаў i печанегаў, вярталася з паходу по Заходней Дзьвiне. На адным з яе стромкiх берагоу княжыцкiе дружыны вырашылi спынiцца на адпачынак. Вольгу так упадабала гэтае месца, што засталася тут аж на два гады. Загадала закласцi замак драуляны, i назваля яго ад ракi Вiцьбы Двiцебскам. Так пачынаецца вiцебскi гарадскi летапiс, спiсаны Сцяпанам Аверкам з хронiкi Мiхаiла Панцырнага 1760 года. З тых часоў шмат вады пранеслi чорныя хвалi Дзвiны, а прыгожая легенда вабiць, прытягвае, надхняе.

Зямля беларуская. Вiцебск. На скрыжаваннi часоў
Путеводитель Города и деревни Зямля беларуская Витебский район Витебск