Города и деревни


Зямля беларуская. Бешанковічы

Загадкі беларускай гісторыі. На скрыжаваннях Еўропы. Старажытны Віцебск

З племяннога цэнтру крывічоў ужо ў канцы Х ст. пры зліцці малой рэчкі Віцьбы з магістральнаю Дзвіною вырас вялікі і багаты горад. Доўгі час Віцебск быў у цені Полацку і быў яму палітычна падпарадкаваны. У ХІІ ст. здабыў самастойнасць. Надзвычай спрыяльныя ўмовы для захавання ў зямлі арганічных матэрыялаў зрабілі Віцебск раем для археолагаў: сёння гэта найлепш даследаваны горад краіны, хоць загадак у яго гісторыі шмат. Да сёння трывае дыскусія пра тапаграфію Віцебску XIXIII стст. Ці могуць быць у Віцебску новыя археалагічныя адкрыцці? Што сталася з падземным музеем сярэднявечнага гораду?

Загадкі беларускай гісторыі. Віцебск у Расеі. Пад імперскаю пятою

Віцебск трапіў у Расею ўжо пры першым падзеле Рэчы Паспалітай ды зрабіўся вядомым і шанаваным местам у імперыі. Расейцы тут шмат будавалі, зрабілі горад цэнтрам вялікае губерні з улучэннем у яе некаторых латышскіх і сучасных расейскіх тэрыторыяў. Які адбітак на абліччы гораду пакінула расейскае панаванне? Што ад яго засталося сёння? Ці ёсць у беларускім Віцебску расейскі дух?

Загадкі беларускай гісторыі. Загінулыя замкі Віцебску

Віцебск з самага глыбокага сярэднявечча меў моцныя абарончыя ўмацаванні, як і належала багатаму гораду на беразе Дзвіны вялікага гандлёвага шляху. Пазней, з XVI ст., разбудова і ўмацаванне віцебскіх замкаў сталаcя жыццёва важнаю справаю з нагоды блізкага суседства агрэсіўнае Маскоўскае дзяржавы. Як сёння выглядаюць тры даўнія віцебскія замкі? Што ад іх засталося? Наколькі яны вывучаныя і што пра іх ведаюць самыя віцябляне?

Загадкі беларускай гісторыі. Віцебск у XX ст. Дарога да Беларусі

Адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі захаваў сваё значэнне буйнога гандлёвага ды прамысловага цэнтру і пасля захопу яго Расейскай імперыяй. Віцебск зрабіўся цэнтрам буйное губерні і месцам, дзе туліліся расейскія ўладныя ўстановы ды чынавенства. У пачатку ХХ ст. быў амаль цалкам зрусіфікаваны. Калі па стварэнні Савецкага Саюзу планавалася ўлучыць горад у склад Савецкай Беларусі – супраць выступілі мясцовыя камуністы. Чаму? Якім было вяртанне ў Беларусь спрадвечна беларускага гораду?

Загадкі беларускай гісторыі. Шаркаўшчына Льва Сапегі ды цыркуляр пра беларускую мову

Беларускае мястэчка ля мяжы з Літвой ляжыць на беразе ракі Дзісны. Таму спрадвеку было звязанае з Паўночнай ды Заходняй Еўропай воднай дарогай праз Заходнюю Дзвіну і Балтыку. Менавіта зручная водная камунікацыя была галоўнай прычынай росту мястэчак на тэрыторыі Беларусі ў часы позняга сярэднявечча і Новы час. Назва Шаркаўшчына паходзіць ад балцкага, а дакладней – літоўскага слова «сарока» («šarkа»). Па абодва бакі мяжы нярэдка сустракаюцца тапонімы Шаркішкі, Шаркуці, Сарочыцы. Калісьці гэта была балцкая тэрыторыя, потым – балта-славянская кантактная зона, якая паступова пераўтварылася ў частку беларускага этнічнага арэалу.

Загадкі беларускай гісторыі. Паставы, якія мы выбіраем

Шараговае беларускае мястэчка стала нешараговым дзякуючы двум Тызэнгаўзам: Антонію-міністру і Канстанціну-навукоўцу. Першы перабудаваў і перапланаваў паселішча. Сёння ягоныя ацалелыя будынкі гістарычны гонар пастаўцаў. Другі разбудаваў сядзібу з палацам і пераўтварыў яе ў цэнтр арніталогіі, вядомы далёка за межамі Беларусі. Пастаўскія жыхары – вялікія патрыёты свайго гораду: хоць і трымаюць пакуль помнік Леніну на плошчы, з большай ахвотай праектуюць і ставяць помнікі сваім героям Тызэнгаўзам.

Загадкі беларускай гісторыі. Полацкія езуіты

Полацк – сталіца першай беларускай дзяржавы – быў яшчэ і іншай сталіцай. Ад 1773 да 1820 г. ён быў цэнтрам Таварыства Ісуса – знакамітага каталіцкага ордэна езуітаў. Езуіты пакінулі свае сляды па ўсёй Беларусі. У Полацку езуіцкія сляды добра бачныя і сёння.Ордэн езуітаў быў заснаваны ў 1534 г палымяным каталіком і прафесійным вайскоўцам Ігнатам Лаёлам. Галоўнай мэтай ордэну стала змаганне з рэфармацыяй і распаўсюд каталіцтва праз выхаванне моладзі. Адсюль такая ўвага езуітаў да адукацыі. У XVII і XVIII ст. езуіты запанавалі ў Полацкам. Узвялі калегіюм, які вырас у першую вышэйшую навучальную ўстанову на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Як так сталася? Чаму ў Полацку, на далёкай ускраіне каталіцкага свету? Што сёння засталося ў Полацку пасля айцоў-езуітаў?

Загадкі беларускай гісторыі. Полацкая Спаса-прэабражэнская царква XII ст.

Полацкая Спаса-прэабражэнская царква XII ст. – найстарэйшы цалкам захаваны храм у Беларусі. Полацкі Спас, першы слупападобны храм у Кіеўскай Русі, запачаткаваў новы кірунак у архітэктуры. Чым ён адрозніваецца ад іншых цэркваў?Ці праўда, што Святая Еўфрасіння мела ў ім уласнае месца для малітвы? Што рэстаўратары ўбачылі на замаляваных у XIX ст. фрэсках? Што напісалі аўтары тэкстаў выдрапаных па фрэсках?Сакрэтамі царквы дзеляцца кіраўнік рэстаўрацыі насценнага жывапісу Юры Маліноўскі і спецыялістка па эпіграфіцы – насценным пісьме – Іна Калечыц.

Загадкі беларускай гісторыі. «Ад Полацка пачаўся свет…» і Уладзімір Арлоў

Самы старажытны беларускі горад з узростам больш за 1100 гадоў, сталіца першай беларускай дзяржавы, шмат пацярпеў ад бясконцых войнаў, і асабліва ад камуністычнай улады. аднак полацк захаваў сваю гістарычную аўру і ў незалежнай беларусі пачаў пераўтварацца ў горад музеяў і помнікаў. Гістарычнае асяроддзе найстаражытнейшага беларускага гораду моцна ўплывае на фармаванне творчых асобаў, якім пашчасціла тут нарадзіцца. І адна з іх – празаік, паэт і гісторык Уладзімір Арлоў – напоўніцу захаваў дзіцячыя ўражанні ад судакранання з полацкай гісторыяй, якія вырашылі ягоны далейшы лёс.

Загадкі беларускай гісторыі. Полацак. Сталіца першай дзяржавы

Больш чым двухтысячагадовую гісторыю Полацку немагчыма адправіць у нябыт. Як бы таго ні хацелася расейскім, савецкім, а потым і лукашэнкаўскім уладам, яна ўвесь час прабіваецца на паверхню грамадскага жыцця. Праз артэфакты з культурнага слоя, праз помнікі выбітным палачанам, праз больш чым дзясятак музеяў, аб’яднаных у гісторыка-культурны запаведнік. Полацак трывала ўвайшоў у нацыянальную свядомасць як сталіца першай беларускай дзяржавы. Як выглядае памяць пра яе ў сучасным Полацку?

Загадкі беларускай гісторыі. Таямніцы Пагошчы – вёскі з 1000-гадовай гісторыяй

Немалая, але даволі тыповая беларуская вёска на Браслаўшчыне аказалася мясцінай з тысячагадовай гісторыяй. На гэта паказвала сама назва, верагодна ад старажытнаславянскага «пагост» – месца збору даніны. Археолагі, правёўшы раскопкі курганоў ля Пагошчы пацвердзілі, так, тут жылі дружыннікі з адміністрацыі полацкага князя. А мясцовы краязнаўца Віктар Бунта адкрывае перад гасцямі і турыстамі багацейшы свет мясцовых легендаў і паданняў: пра возера з аднайменнай назвай, пра панскую сядзібу і парк, пра агромністыя навакольныя камяніскі, у чарадзейную сілу якіх мясцовыя людзі вераць і сёння.

Загадкі беларускай гісторыі. Орша

Маскоўская навала заспела літвінаў знянацку. ВКЛ за некалькі гадоў страціла на ўсходзе каля траціны сваёй тэрыторыі. Вораг вёў наступ незвычайна вялікімі сіламі. Невядома была як іх спыніць. Паспалітае рушанне не спраўлялася з абаронай краіны. На прафесійнае войска скарб не меў грошай. Сітуацыя выглядала амаль безнадзена. Але тут падаспела Аршанскай перамога. Яна абудзіла надзею ў літвінаў і жах сярод маскоўцаў. Чаму праваслаўны князь Канстанцін Астрожскі, вялікі гетман літоўскі не хацеў прымірыцца з аднаверцамі маскавітамі? Як ён выкарыстаў дасягненні вайсковай тэхнікі ў 1514 г. у разгроме большага маскоўскага войска? Чаму маскоўцы дазволілі войску ВКЛ пераправіцца на правы бераг Дняпра і заняць выгодную пазіцыю? Ці дастаткова цяжкой капійнай кавалерыі каб перамагчы лёгкую стралковую конніцу? Як нашыя продкі выкарысталі сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі пасля бітвы? У чым актуальнасць аршанскай перамогі? Пра адрозненні ва ўзбраенні і ў тактыцы літоўскага і маскоўскага войскаў прафесару Аляксандру Краўцэвічу распавядае Юры Бохан, прафесар, доктар гістарычных навук, даследчык вайсковайс справы Вялікага Княства Літоўскага.

Загадкі беларускай гісторыі. Опса: гісторыя мястэчка на Браслаўшчыне, якое кароль Панятоўскі падарыў італьянцу

Опса – старажытнае мястэчка на Браслаўшчыне – азёрны краі, непадалёк мяжы з Літвой. Калі прытрымлівацца версіі пра балцкую этымалогію назвы Опса, то яна азначае ўзбярэжжа ці проста плыткае месца. Што не дзіўна, бо побач акурат знаходзіцца аднайменнае возера. Знойдзены побач курганны могільнік ІХ – першай паловы ХІ ст., сведчыць пра тое, што паселішча тут існавала ўжо ў раннім сярэднявеччы. Пакінулі яго носьбіты культуры, якую археолагі называюць культурай смаленска-полацкіх доўгіх курганоў. Гэта азначае, што тут жылі крывічы. Цікава, што частка пахаванняў праведзена па язычніцкаму абраду целаспалення, ці крэмацыі, а больш познія – ужо паводле новага хрысціянскага абраду целапалажэння – інгумацыі. Упершыню ў пісьмовых крыніцах Опса згадваецца ў 1500 г. Вялікі князь Аляксандр Казіміравіч аддаў у часовае карыстанне двор, г.зн. маёнтак Опса смаленскаму князю, землі якога захапілі маскоўскія войскі – якраз ішла вайна з Масквой. Паводле адміністрацыйнай рэформы ў Вялікім княстве Літоўскім 1565–1566 гадоў, яно ўваходзіла ў Браслаўскі павет Віленскага ваяводства. Вялікі князь здаваў маёнтак у арэнду шляхецкім родам, якія неслі дзяржаўную службу. У XVIII ст. апошні вялікі князь і кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі прыстроіў тут сваю фаварытку. Расея заняла Опсу пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 г. і ўключыла ў Ковенскую губерню.

Загадкі беларускай гісторыі. Сучасны іўрыт нарадзіўся у Беларусі

Cёння Лужкі аточаныя шырокімі высокатраўнымі лугамі, ад якіх, пэўна і атрымалі назву. Мястэчка слаўнае касцёлам у стылі адметнага віленскага барока і класічным палацам Плятараў. У Лужках нарадзіўся Эліэзер Бен-Егуда – знакаміты габрэйскі дзеяч, якога называюць «бацькам сучаснага іўрыту». А яшчэ тут больш за дзесяць год жыў і пачынаў самастойнае працоўнае жыццё Станіслаў Булак-Балаховіч.

Загадкі беларускай гісторыі. Сакрэт замку Іказнь на Браслаўшчыне

Іказнь – ціхая мясціна, паўз якую можна праехаць па трасе, нічога асаблівага не заўважыўшы, акрамя макавак касцельных ды царкоўных вежаў. А тут калісьці стаяў грозны замак, які сцярог межы Вялікага Княства Літоўскага. У даўнія часы Іказнь была немалым мястэчкам: на пачатку XVII ст. тут жылі каля 600 чалавек, а галоўнае – стаяў прыватны шляхецкі замак, незвычайны з розных прычынаў. Па-першае, ён адзін з нямногіх месціўся на востраве, па-другое – меў мураваныя сцены і вежы. У тыя часы тут была паўночная ўскраіна Вялікага Княства Літоўскага, таму ўзведзены Сапегамі ў першай палове XVI ст. замак у Іказні неўзабаве ўжо ваяваў – адбіваў штурмы то маскоўскіх, то шведскіх войскаў. Разбурылі яго расейцы ў Паўночную вайну. Сёння нявопытнае вока не ўбачыць у няроўнасцях на востраве сярод возера Іказнь рэшткаў старых фартыфікацыяў, а погляд адно затрымаецца на мурах касцёлу Божага Цела, адной з нешматлікіх беларускіх святыняў, дзе найбольш паслядоўна вытрыманы неараманскі архітэктурны стыль.Каб адкрыць для гледачоў слаўнае мінулае Іказні, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч паедзе туды разам з супрацоўніцай Браслаўскага музею Ганнай Базарэвіч і прагуляецца па мястэчку, апавядаючы ды паказваючы, што ж такога адметнага было і ёсць у Іказні.

Загадкі беларускай гісторыі. Глыбокае – мястэчка двух ваяводстваў

Раённы цэнтр Віцебскай вобласці, горад, які пераняў ролю галоўнага гораду павету ад старажытнае Дзісны. Даўняе прыватнае мястэчка, падзеленае паміж двума ўладальнікамі, сёння мае два гістарычныя цэнтры. Адметнасці Глыбокага – гораду над азёрамі – не толькі прыродныя, але і архітэктурныя: у помніках віленскага барока ды гістарычныя – у асаблівай унікальнай гісторыі, а найбольш – у сучасных глыбачанах.

Загадкі беларускай гісторыі. Таямніцы глыбоцкіх святыняў

Будоўлю святыняў у старадаўнім беларускім мястэчку інспіравалі і фундавалі яго ўладальнікі, найперш – знакаміты Язэп Корчак у першай палове xvii ст. Менавіта гэты магнат ажывіў будоўлю цэркваў ды касцёлаў у Глыбокім праз багатыя зямельныя дараванні ўніяцкім манахам-базылянам і каталіцкім босым кармелітам. Таксама заклаў першы парафіяльны касцёл Cвятой Тройцы, які ў XVIII ст. зрабіўся мураваным. Сёння гэты выдатны помнік віленскага барока – галоўная архітэктурная дамінанта гораду.

Загадкі беларускай гісторыі. Які горад абавязаны нараджэннем Рыжскай мірнай дамове?

З-за блізкасці да мяжы з БССР улады міжваеннай польшчы перанеслі цэнтр дзісненскага павета ў буйное мястэчка Глыбокае. Атрымаўшы добры імпульс да развіцця, Глыбокае даволі хутка пераўтварылася ў горад. А польская ўлада распачала тут саліднае будаўніцтва: для чыноўнікаў, якія прыбылі з Польшчы, узводзіліся адміністрацыйныя і жылыя будынкі, пераважна ў своеасаблівым г.зв. закапанскім стылі. Значная частка апошніх ацалела. Сёння яны выдзяляюцца сярод савецкай забудовы і надаюцца на рэстаўрацыю ды выкарыстанне ў якасці турыстычных аб’ектаў.

Загадкі беларускай гісторыі. Чаму ў Германавічы едуць турысты?

Мястэчка на Браслаўшчыне з нейкай нямецкай назвай Германавічы, у старажытнасці звалася Ерманавічамі, а сёння знакамітае не толькі памяццю пра Язэпа Драздовіча, касцёлам XVIII ст. у стылі віленскага барока і класіцыстычным палацам паноў Шырынаў. Невялікае мястэчка, сённяшняя вёска Шаркаўшчынскага раёну, дзякуючы няўрымслівай беларускай настаўніцы Адзе Райчонак, стала вядомым цэнтрам музеяў мастацтваў. Плэнэры ў гонар Язэпа Драздовіча, музей яго імя ў панскім палацы з арыгінальнымі творамі, яшчэ музей гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі імя Міхася Райчонка.