Города и деревни
Загадкі беларускай гісторыі. Чаму ў Германавічы едуць турысты?
Мястэчка на Браслаўшчыне з нейкай нямецкай назвай Германавічы, у старажытнасці звалася Ерманавічамі, а сёння знакамітае не толькі памяццю пра Язэпа Драздовіча, касцёлам XVIII ст. у стылі віленскага барока і класіцыстычным палацам паноў Шырынаў. Невялікае мястэчка, сённяшняя вёска Шаркаўшчынскага раёну, дзякуючы няўрымслівай беларускай настаўніцы Адзе Райчонак, стала вядомым цэнтрам музеяў мастацтваў. Плэнэры ў гонар Язэпа Драздовіча, музей яго імя ў панскім палацы з арыгінальнымі творамі, яшчэ музей гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі імя Міхася Райчонка.
Загадкі беларускай гісторыі. Браслаў – фарпост першай беларускай дзяржавы
Паселішча ўзнікла яшчэ ў жалезным веку на маляўнічым пагорку, аточаным блакітнымі азёрамі. Але ў сярэднявеччы Полацкае княства паставіла тут замак не з-за хараства мясцовасці, а дзеля стратэгічных мэтаў – абароны сваіх межаў і стварэння цэнтру ўлады над мясцовай ваколіцай. У познім сярэднявеччы і ў Новы час Браслаў захоўваў сваё стратэгічнае значэнне як моцны абарончы пункт блізка межаў з Інфлянцкім ордэнам, Пскоўскай рэспублікай, а пазней – Маскоўскай дзяржавай. Блізасць небяспечнай мяжы забяспечыла Браславу цікавую, але далёка не заўсёды спакойную гісторыю.
Падарожжы з Жыгамонтам. Толочин
Падарожжы з Жыгамонтам. Витебский район. Сураж
Паселiшча з назоваю Сураж ёсць яшчэ у Рассеi, на Украiне, у Польшчы i нават у Гiшпанii. Ну а што вызначае слова сураж, тут ёсць розныя версii. Што датычытца нашага беларусскага Суража, то у нашай старажытнай беларусскай мове ёсць такое слова сурожыцца. Гэтае азначае узлавацца i так пагражальна паглядзець. На каго адсюль глядзелi паграджальна нашае продкi, з вамi i даведаемся.
Падарожжы з Жыгамонтам. Сенно
Падарожжы з Жыгамонтам. Миорский район. Перебродье
Верагодна, тут калісьці быў брод, праз які перапраўляліся на іншы бераг. Менавіта аддуль і магла пайсці назва вёскі — Пераброддзе, таму што стаяла яна каля броду. Вёска знаходзіцца на беразе двух азёр. Калісці тут была невялічкая вёска рыбакоў. І вось у часы вайны разам са сваім войскам тут апынуўся кароль і вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Аўгуст. Рыбакі з гэтай вёскі паказалі каралю, дзе можна пераправіцца праз раку на той бераг. Пасля гэтага вёску і пачалі называць Пераброддзе. У падзяку кароль даў рыбакам зямлі па 10 км на захад і ўсход. 25 лютага 1571 года вёска атрымала права на самакіраванне за подпісам караля Жыгімонта Аўгуста.