Иказнь


Загадкі беларускай гісторыі. Сакрэт замку Іказнь на Браслаўшчыне

Іказнь – ціхая мясціна, паўз якую можна праехаць па трасе, нічога асаблівага не заўважыўшы, акрамя макавак касцельных ды царкоўных вежаў. А тут калісьці стаяў грозны замак, які сцярог межы Вялікага Княства Літоўскага. У даўнія часы Іказнь была немалым мястэчкам: на пачатку XVII ст. тут жылі каля 600 чалавек, а галоўнае – стаяў прыватны шляхецкі замак, незвычайны з розных прычынаў. Па-першае, ён адзін з нямногіх месціўся на востраве, па-другое – меў мураваныя сцены і вежы. У тыя часы тут была паўночная ўскраіна Вялікага Княства Літоўскага, таму ўзведзены Сапегамі ў першай палове XVI ст. замак у Іказні неўзабаве ўжо ваяваў – адбіваў штурмы то маскоўскіх, то шведскіх войскаў. Разбурылі яго расейцы ў Паўночную вайну. Сёння нявопытнае вока не ўбачыць у няроўнасцях на востраве сярод возера Іказнь рэшткаў старых фартыфікацыяў, а погляд адно затрымаецца на мурах касцёлу Божага Цела, адной з нешматлікіх беларускіх святыняў, дзе найбольш паслядоўна вытрыманы неараманскі архітэктурны стыль.Каб адкрыць для гледачоў слаўнае мінулае Іказні, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч паедзе туды разам з супрацоўніцай Браслаўскага музею Ганнай Базарэвіч і прагуляецца па мястэчку, апавядаючы ды паказваючы, што ж такога адметнага было і ёсць у Іказні.

Падарожжы з Жыгамонтам. Браславский район. Иказнь